Сардэчна вітаю!
Мяне клічуць Юрась Зянковіч. Цяпер я у працэсе аднаўленьня ліцэнзіі на юрыдычную практыку ў штаце Нью-Ёрк. Таму пакуль я не аказваю юрыдычных паслугаў і ня выступаю як адвакат.
Гэты сайт мае інфармацыйны характар: тут можна знайсьці зьвесткі пра маю дзейнасьць, публікацыі і навіны пра аднаўленьне ліцэнзіі.
Я нарадзіўся ў Менску, а пазьней атрымаў грамадзянства ЗША. Скончыў Fordham University School of Law (LL.M. у амэрыканскім і параўнаўчым праве), а таксама маю дыплём права ў Эўропе. За гады працы я меў досьвед з карпарацыямі, няўрадавымі арганізацыямі, СМІ і прыватнымі асобамі з розных краінаў.
Мае прафэсійныя напрамкі — карпаратыўнае і гаспадарчае права, падатковае права, іміграцыйнае права, міжнародныя правы чалавека. Мне выпадала магчымасьць дапамагаць як малым стартапам, так і міжнародным арганізацыям — мэдыя і дабрачынным фондам.
Асабісты досьвед таксама шмат што вырашыў. Як былы палітвязень у Беларусі, я на ўласнай скуры адчуў, што значыць страта свабоды і як важна мець абарону і справядлівасьць. Гэта сфармавала маё глыбокае перакананьне дапамагаць тым, хто сутыкаецца з перасьледам і дыскрымінацыяй.
Я лічу, што юрыдычная праца — гэта ня толькі прафэсія, але і місія: несці празрыстасьць, абарону і справядлівасьць тым, хто найбольш мае ў гэтым патрэбу.
Калі ласка, сачыце за абнаўленьнямі на гэтым сайце і скарыстоўвайце кантакты для сувязі:
тэлефон у Ню-Ёрку: +1 (212) 920-5440
тэлефон у Тэхасе: +1 (346) 223-0284
тэлефон у Каларада: +1 (720) 260-4605
тэлефон у Беларусі: +375 (29) 667-93-26 — наш офіс у Менску быў зачынены восеньню 2020 году ў сувязі з палітычнай сытуацыяй.
Факс: +1 (844) 858-7720
E-mail: business@ziankovich.com
Дысклэймэр: Усе матэрыялы на гэтым сайце носяць выключна інфармацыйны характар і не зьяўляюцца юрыдычнай парадай. На дадзены момант я не аказваю юрыдычных паслугаў.