Ніжэй прыведзеныя 100 цывільных (па гісторыі і сыстэме кіраваньня) пытаньняў для тэста на натуралізацыю. Цывільны тэст — гэта вусны экзамен, пад час якога афіцэр USCIS задасьць кандыдату 10 з прыведзеных 100 цывільных пытаньняў. Кандыдат, каб здаць цывільную частку натуралізацыйнага экзамена, павінен даць 6 правільных адказаў на 10 пытаньняў.
Адказы на некаторыя пытаньні натуралізацыйнага тэсту могуць зьмяняцца ў зьвязку з выбарамі ці чарговымі прызначэньнямі. Калі будзеце рыхтавацца да экзамена, вы павінныя самастойна даведацца правільныя адказы на гэтыя пытаньні. Правільным адказам будзе лічыцца імя чыноўніка, які займае пасаду на дзень правядзеньня інтэрв’ю ў USCIS. Афіцэр USCIS не залічыць няправільны адказ.
USCIS усьведамляе, што могуць быць таксама іншыя правільныя адказы на 100 цывільных пытаньняў, апроч прыведзеных. Аднак кандытатам рэкамендуецца вывучыць адказы на цывільныя пытаньні з тых, што прыведзеныя ніжэй.
* Калі вам больш як 65 год, і вы зьяўляецеся сталым жыхаром Злучаных Штатаў 20 ці болей год, вы маеце права вывучыць толькі тыя пытаньні, якія зазначаныя зорачкамі.
УВАГА ПЕРАКЛАДЧЫКА: Мы прыводзім беларускі пераклад, аднак у абсалютнай большасьці выпадкаў іспыт будзе праводзіцца па-ангельску, і вы павінныя вывучыць пытаньні і адказы па-ангельску. Беларускі пераклад прыведзены толькі для спрашчэньня навучаньня. Усе імёны і геаграфічныя назвы прыведзеныя да беларускага напісаньня згодна з ангельскім гучаньнем.
АЎТАРСКІЯ ПРАВЫ: Аўтарскія правы на пытаньні і адказы належаць Ураду ЗША. Аўтарскія правы на пераклад належаць адвакату Юрасю Зянковічу. Капіраваньне беларускага перакладу дазваляецца толькі пры атрыманьні папярэдняй згоды перакладчыка і толькі пры ўмове зьмяшчэньня на пачатку спасылкі на першакрыніцу, тобок лінка на гэтую старонку.
АМЭРЫКАНСКІ ЎРАД
A: Падставы амэрыканскай дэмакратыі
1. Што зьяўляецца асноўным законам гэтай зямлі?
What is the supreme law of the land?
- Канстытуцыя – the Constitution
2. Што робіць Канстытуцыя?
What does the Constitution do?
- фармуе ўрад – sets up the government
- вызначае ўрад – defines the government
- бароніць асноўныя правы амэрыканцаў – protects basic rights of Americans
3. Ідэя самакіраваньня выражаецца ў першых трох (двух у беларускім перакладзе) словах Канстытуцыі. Якія гэта словы?
The idea of self-government is in the first three words of the Constitution. What are these words?
- Мы, Народ – We the People
4. Што такое папраўка?
What is an amendment?
- зьмена (Канстытуцыі) – a change (to the Constitution)
- дадатак (да Канстытуцыі) – an addition (to the Constitution)
5. Як называюцца першыя дзесяць паправак да Канстытуцыі?
What do we call the first ten amendments to the Constitution?
- Білль пра Правы – the Bill of Rights
6. Назавіце адно з правоў, што гарантуюцца Першай Папраўкай. *
What is one right or freedom from the First Amendment? *
- свабода слова – speech
- свабода рэлігіі – religion
- свабода сходаў – assembly
- свабода прэсы – press
- свабода пэтыцыяў да ўраду – petition the government
7. Колькі ўсяго паправак да Канстытуцыі?
How many amendments does the Constitution have?
- двадцаць сем (27) – twenty-seven (27)
8. Што зрабіла Дэклярацыя Незалежнасьці?
What did the Declaration of Independence do?
- абвесьціла нашую незалежнасьць (ад Вялікабрытаніі) – announced our independence (from Great Britain)
- дэкляравала нашую незалежнасьць (ад Вялікабрытаніі) – declared our independence (from Great Britain)
- паведаміла, што Злучаныя Штаты – вольная краіна (ад Вялікабрытаніі) – said that the United States is free (from Great Britain)
9. Назавіце два правы, абвешчаныя ў Дэклярацыі Незалежнасьці.
What are two rights in the Declaration of Independence?
- права на жыцьцё – life
- права на свабоду – liberty
- права імкнуцца да шчасьця – pursuit of happiness
10. У чым сутнасьць свабоды рэлігіі?
What is freedom of religion?
- Вы маеце права практыкаваць любую рэлігію альбо не практыкаваць ніякую – You can practice any religion, or not practice a religion.
11. Як можна назваць эканамічную сыстэму Злучаных Штатаў? *
What is the economic system in the United States? *
- капіталістычная эканоміка – capitalist economy
- рынкавая эканоміка – market economy
12. Што такое “верхавенства права”?
What is the “rule of law”?
- Кожны павінен выконваць законы – Everyone must follow the law.
- Кіраўніцтва павіннае выконваць законы – Leaders must obey the law.
- Урад павінен выконваць законы – Government must obey the law.
- Ніхто ня ёсьць вышэйшы за закон – No one is above the law.
B: Сыстэма Ўраду
13. Назавіце адну з галінаў улады. *
Name one branch or part of the government. *
- Кангрэс – Congress
- заканадаўчая – legislative
- Прэзыдэнт – President
- выканаўчая – executive
- суды – the courts
- судовая – judicial
14. Што не дазваляе адной галіне ўлады стацца занадта моцнай?
14. What stops one branch of government from becoming too powerful?
- сыстэма стрымак і супрацьвагаў – checks and balances
- падзел улады – separation of powers
15. Хто ўзначальвае выканаўчую ўладу?
Who is in charge of the executive branch?
- Прэзыдэнт – the President
16. Хто прымае федэральныя законы?
Who makes federal laws?
- Кангрэс – Congress
- Сэнат і Палата (Прадстаўнікоў) – Senate and House (of Representatives)
- Легіслатура (Злучаных Штатаў або нацыянальная) – (U.S. or national) legislature
17. Зь якіх дзьвюх частак складаецца Кангрэс ЗША? *
What are the two parts of the U.S. Congress? *
- З Сэнату і Палаты (Прадстаўнікоў) – the Senate and House (of Representatives)
18. Колькі ўсяго Сэнатараў ЗША?
How many U.S. Senators are there?
- сто (100) – one hundred (100)
19. На які час мы выбіраем Сэнатараў ЗША?
We elect a U.S. Senator for how many years?
- на шэсьць (6) год – six (6)
20. Хто зьяўляецца вашым Сэнатарам ЗША? Назавіце хаця б аднога. *
Who is one of your state’s U.S. Senators now? *
- Адказы будуць адрозьнівацца. [Жыхары Акругі Калюмбія, а таксама федэральных тэрыторыяў павінныя адказаць, што Акруга (або тэрыторыя, дзе жыве кандыдат) ня мае Сэнатараў ЗША.]
Answers will vary. [District of Columbia residents and residents of U.S. territories should answer that D.C. (or the territory where the applicant lives) has no U.S. Senators.]
21. Колькі сябраў з правам голасу ўваходзяць у склад Палаты Прадстаўнікоў?
The House of Representatives has how many voting members?
- чатырыста трыдцаць пяць (435) – four hundred thirty-five (435)
22. На колькі часу мы абіраем Кангрэсмэнаў?
We elect a U.S. Representative for how many years?
- на два (2) гады – two (2)
23. Назавіце імя вашага Кангрэсмэна.
Name your U.S. Representative.
- Адказы будуць адрозьнівацца. [Жыхары тэрыторыяў, дзе абіраюць толькі Дэлегатаў або Рэзыдэнт-Камісараў без права вырашаючага голасу, могуць назваць імя Дэлегата або Камісара. Таксама лічыцца правільным адказ, што тэрыторыя ня мае Кангрэсмэнаў (з правам вырашаючага голасу) у складзе Кангрэсу.]
Answers will vary. [Residents of territories with nonvoting Delegates or Resident Commissioners may provide the name of that Delegate or Commissioner. Also acceptable is any statement that the territory has no (voting) Representatives in Congress.]
24. Каго прадстаўляе Сэнатар ЗША?
Who does a U.S. Senator represent?
- усіх людзей штата – all people of the state
25. Чаму ў некаторых штатаў больш Кагрэсмэнаў, чым у іншых?
Why do some states have more Representatives than other states?
- (таму што) у штата большае насельніцтва – (because of) the state’s population
- (таму што) яны маюць больш людзей – (because) they have more people
- (таму што) некаторыя штаты маюць большае насельніцтва – (because) some states have more people
26. На які час мы выбіраем Прэзыдэнта?
We elect a President for how many years?
- на чатыры (4) гады – four (4)
27. У якім месяцы праводзяцца выбары Прэзыдэнта? *
In what month do we vote for President? *
- у лістападзе – November
28. Як клічуць дзеючага Прэзыдэнта ЗША? *
What is the name of the President of the United States now? *
- Дональд Джэй. Трамп – Donald J. Trump
- Дональд Трамп – Donald Trump
- Трамп – Trump
29. Як клічуць дзеючага Віцэ-прэзыдэнта ЗША?
What is the name of the Vice President of the United States now?
- Майкл Эр. Пэнс – Michael R. Pence
- Майк Пэнс – Mike Pence
- Пэнс – Pence
30. Калі Прэзыдэнт ня можа далей выконваць свае абавязкі, хто становіцца наступным Прэзыдэнтам?
If the President can no longer serve, who becomes President?
- Віцэ-прэзыдэнт – the Vice President
31. Калі і Прэзыдэнт, і Віцэ-прэзыдэнт ня могуць выконваць свае абавязкі, хто становіцца наступным Прэзыдэнтам?
If both the President and the Vice President can no longer serve, who becomes President?
- Сьпікер Палаты Прадстаўнікоў – the Speaker of the House
32. Хто зьяўляецца Галоўнакамандуючым збройных сілаў?
Who is the Commander in Chief of the military?
- Прэзыдэнт – the President
33. Хто падпісвае новыя законы, каб яны ўвайшлі ў дзеяньне?
Who signs bills to become laws?
- Прэзыдэнт – the President
34. Хто мае права накладаць вета на праекты законаў?
Who vetoes bills?
- Прэзыдэнт – the President
35. Чым займаецца Прэзыдэнцкі Кабінет?
What does the President’s Cabinet do?
- дае парады Прэзыдэнту – advises the President
36. Назавіце дзьве пасады ў склад Прэзыдэнцкага Кабінету.
What are two Cabinet-level positions?
- Сакратар сельскай гаспадаркі – Secretary of Agriculture
- Сакратар камерцыі – Secretary of Commerce
- Сакратар абароны – Secretary of Defense
- Сакратар адукацыі – Secretary of Education
- Сакратар энергетыкі – Secretary of Energy
- Сакратар аховы здароўя і сацыяльнай абароны – Secretary of Health and Human Services
- Сакратар ўнутранай бясьпекі – Secretary of Homeland Security
- Сакратар будаўніцтва і разьвіцьця ўрбаністыкі – Secretary of Housing and Urban Development
- Сакратар унутраных рэсурсаў – Secretary of the Interior
- Сакратар працы – Secretary of Labor
- Дзяржаўны сакратар – Secretary of State
- Сакратар транспарту – Secretary of Transportation
- Сакратар скарбу – Secretary of the Treasury
- Сакратар па справах ветэранаў – Secretary of Veterans Affairs
- Генеральны пракурор – Attorney General
- Віцэ-прэзыдэнт – Vice President
37. Чым займаецца судовая галіна ўлады?
What does the judicial branch do?
- рэвізіяй законаў – reviews laws
- тлумачэньнем законаў – explains laws
- вырашэньнем спрэчак (нязгодаў) – resolves disputes (disagreements)
- вырашае, ці закон парушае Канстытуцыю – decides if a law goes against the Constitution
38. Як называецца самы высокі суд у Злучаных Штатах?
What is the highest court in the United States?
- Вярхоўны Суд – the Supreme Court
39. Колькі суддзяў уваходзіць у склад Вярхоўнага Суду?
How many justices are on the Supreme Court?
- дзевяць (9) – nine (9)
40. Хто зьяўляецца Галоўным Суддзёй Злучаных Штатаў?
Who is the Chief Justice of the United States now?
- Джон Робертс (Джон Дж. Робертс малодшы) – John Roberts (John G. Roberts, Jr.)
41. Паводле нашай Канстытуцыі, некаторыя паўнамоцтвы належаць федэральнаму ўраду. Назавіце адно з такіх паўнамоцтваў федэральнага ўраду.
Under our Constitution, some powers belong to the federal government. What is one power of the federal government?
- выпуск грошаў – to print money
- абвяшчэньне вайны – to declare war
- стварэньне войска – to create an army
- заключэньне міжнародных дамоваў – to make treaties
42. Згодна з нашай Канстытуцыяй, некаторыя паўнамоцтвы належаць уладам штатаў. Назавіце адно з паўнамоцтваў штатаў.
Under our Constitution, some powers belong to the states. What is one power of the states?
- стварэньне школаў і адукацыя – provide schooling and education
- абарона грамадзтва (паліцыя) – provide protection (police)
- публічная бясьпека (пажарная ахова) – provide safety (fire departments)
- выдаваньне правоў кіроўцам – give a driver’s license
- зацьверджаньне парадку забудовы і выкарыстаньня земляў – approve zoning and land use
43. Хто цяпер Губернатар вашага штата?
Who is the Governor of your state now?
- Адказы будуць адрозьнівацца. [Жыхары Акругі Калюмбія павінныя адказаць, што ў Акрузе няма Губернатара.]
Answers will vary. [District of Columbia residents should answer that D.C. does not have a Governor.]
44. Як называецца сталіца вашага штата? *
What is the capital of your state? *
- Адказы будуць адрозьнівацца. [Жыхары Акругі Калюмбія павінныя адказаць, што Акруга ня мае сталіцы. Жыхары федэральных тэрыторыяў павінныя назваць сталіцу сваёй тэрыторыі.]
Answers will vary. [District of Columbia residents should answer that D.C. is not a state and does not have a capital. Residents of U.S. territories should name the capital of the territory.]
45. Як называюцца дзьве галоўныя палітычныя партыі Злучаных Штатаў? *
What are the two major political parties in the United States? *
- Дэмакратычная і Рэспубліканская – Democratic and Republican
46. Ад якой партыі выбралі дзеючага Прэзыдэнта?
What is the political party of the President now?
- ад Рэспубліканскай (партыі) – Republican (Party)
47. Як клічуць дзеючага Сьпікера Палаты Прадстаўнікоў?
What is the name of the Speaker of the House of Representatives now?
- (Пол) Д. Раян – Paul D. Ryan
- (Пол) Раян – (Paul) Ryan
C: Правы і абавязкі
48. Чатыры папраўкі да Канстытуцыі датычаць выбарчых правоў. Апішыце зьмест адной зь іх.
There are four amendments to the Constitution about who can vote. Describe one of them.
- Грамадзяне старэйшыя за 18 год (маюць права галасаваць) – Citizens eighteen (18) and older (can vote).
- Ня трэба плаціць (выбарчы падатак), каб мець права голасу – You don’t have to pay (a poll tax) to vote.
- Любы грамадзянін (як жанчына, так і мужчына) можа галасаваць – Any citizen can vote. (Women and men can vote.)
- Асоба любой расы (можа галасаваць) – A male citizen of any race (can vote).
49. Што зьяўляецца адным з выключных абавязкаў грамадзяніна Злучаных Штатаў? *
What is one responsibility that is only for United States citizens? *
- удзел у журы прысяжных – serve on a jury
- удзел у федэральных выбарах – vote in a federal election
50. Назавіце адно права, якое мае толькі грамадзянін ЗША.
Name one right only for United States citizens.
- галасаваць у федэральных выбарах – vote in a federal election
- кандыдаваць на федэральныя пасады – run for federal office
51. Якія два правы мае кожных жыхар Злучаных Штатаў?
What are two rights of everyone living in the United States?
- свабода дэманстрацыі сваіх поглядаў – freedom of expression
- свабода слова – freedom of speech
- свабода сходаў – freedom of assembly
- свабода зьвяртацца з пэтыцыямі да ўраду – freedom to petition the government
- свабода набажэнстваў – freedom of worship
- права насіць зброю – the right to bear arms
52. Чаму мы выказваем лаяльнасьць пад час Абяцаньня Вернасьці?
What do we show loyalty to when we say the Pledge of Allegiance?
- Злучаным Штатам – the United States
- сьцягу – the flag
53. Якую адну з абяцанак вы клянецеся выканаць, калі становіцеся грамадзянінам Злучаных Штатаў?
What is one promise you make when you become a United States citizen?
- адмовіцца ад вернасьці іншым краінам – give up loyalty to other countries
- абараняць Канстытуцыю і законы Злучаных Штатаў – defend the Constitution and laws of the United States
- выконваць законы Злучаных Штатаў – obey the laws of the United States
- служыць (у выпадку неабходнасьці) у войску Злучаных Штатаў – serve in the U.S. military (if needed)
- служыць (выконваць важную працу) на карысьць нацыі (у выпадку неабходнасьці) – serve (do important work for) the nation (if needed)
- быць лаяльнымі Злучаным Штатам – be loyal to the United States
54. Колькі павінен мець год грамадзянін, каб удзельнічаць у выбарах Прэзыдэнта? *
How old do citizens have to be to vote for President? *
- мець васямнадцаць (18) або болей год – eighteen (18) and older
55. Якімі двумя чынамі амэрыканцы могуць прымаць удзел у дэмакратычным працэсе?
What are two ways that Americans can participate in their democracy?
- галасаваць – vote
- далучыцца да палітычнай партыі – join a political party
- дапамагаць у выбарчых кампаніях – help with a campaign
- далучыцца да грамадзянскіх групаў – join a civic group
- далучыцца да мясцовых групаў – join a community group
- інфрмаваць чыноўнікаў пра сваё меркаваньне па пытаньнях, якія разглядаюцца – give an elected official your opinion on an issue
- тэлефанаваць Сэнатарам і Кангрэсмэнам – call Senators and Representatives
- публічна падтрымліваць ці выказваць супраціў па пэўных пытаньнях або па агульнай палітыцы – publicly support or oppose an issue or policy
- кандыдаваць на пасады – run for office
- пісаць у газэты – write to a newspaper
56. Калі апошні дзень для адпраўкі федэральных падатковых дэклярацыяў? *
When is the last day you can send in federal income tax forms? *
- 15 красавіка – April 15
57. У якім узросьце мужчыны абавязаныя рэгістравацца для Выбарачнага Прызыву?
When must all men register for the Selective Service?
- пасьля дасягненьня 18 год – at age eighteen (18)
- паміж 18 ды 26 гадамі – between eighteen (18) and twenty-six (26)
АМЭРЫКАНСКАЯ ГІСТОРЫЯ
A: Каланіяльны пэрыяд ды пэрыяд незалежнасьці
58. Якая адна з прычынаў, чаму каланісты прыйшлі ў Амэрыку?
What is one reason colonists came to America?
- свабода – freedom
- палітычная свабода – political liberty
- свабода рэлігіі – religious freedom
- эканамічныя магчымасьці – economic opportunity
- магчымасьць практыкаваць іх рэлігію – practice their religion
- уцёкі ад перасьледу – escape persecution
59. Хто жыў у Амэрыцы да прыхода эўрапейцаў?
Who lived in America before the Europeans arrived?
- амэрыканскія індзейцы – American Indians
- карэнныя амэрыканцы – Native Americans
60. Якую групу людзей прывозілі ў Амэрыку і прадавалі як рабоў?
What group of people was taken to America and sold as slaves?
- афрыканцаў – Africans
- людзей з Афрыкі – people from Africa
61. Чаму каланісты змагаліся супраць брытанцаў?
Why did the colonists fight the British?
- з прычыны высокіх падаткаў (ападаткаваньне без прадстаўніцтва) – because of high taxes (taxation without representation)
- бо брытанскія войскі спыняліся на пастой у іх дамах (харчаваліся ды кватэраваліся) – because the British army stayed in their houses (boarding, quartering)
- бо яны ня мелі самакіраваньня – because they didn’t have self-government
62. Хто напісаў Дэклярацыя Незалежнасьці?
Who wrote the Declaration of Independence?
- (Тамаш) Джэфэрсан – (Thomas) Jefferson
63. Калі была прынятая Дэклярацыя Незалежнасьці?
When was the Declaration of Independence adopted?
- 4 ліпеня 1776 году – July 4, 1776
64. На пачатку было 13 пачатковых штатаў. Назавіце тры зь іх.
There were 13 original states. Name three.
- Ню-Гэмпшыр – New Hampshire
- Масачусэтс – Massachusetts
- Род-Айлэнд – Rhode Island
- Каннэктыкут – Connecticut
- Ню-Ёрк – New York
- Ню-Джэрзі – New Jersey
- Пэнсыльванія – Pennsylvania
- Дэлавэр – Delaware
- Мэрылэнд – Maryland
- Вірджынія – Virginia
- Паўночная Караліна – North Carolina
- Паўднёвая Караліна – South Carolina
- Джорджыя – Georgia
65. Што сталася ў час Канстытуцыйнага Канвэнту?
What happened at the Constitutional Convention?
- была напісаная Канстытуцыя – The Constitution was written.
- Айцы-Заснавальнікі напісалі Канстытуцыю – The Founding Fathers wrote the Constitution.
66. У якім годзе была напісаная Канстытуцыя?
When was the Constitution written?
- 1787
67. Часопіс “Нататкі федэраліста” падтрымоўваў прыняцьце Канстытуцыі ЗША. Назавіце імя аднога з аўтараў часопіса.
The Federalist Papers supported the passage of the U.S. Constitution. Name one of the writers.
- (Джэймс) Мэдысан – (James) Madison
- (Аляксандр) Гамільтан – (Alexander) Hamilton
- (Джон) Джэй Публіюш – (John) Jay Publius
68. Якая адна з прычынаў славутасьці Бэнджаміна Франкліна?
What is one thing Benjamin Franklin is famous for?
- ён быў амэрыканскім дыпляматам – U.S. diplomat
- ён быў старэйшым сябрам Канстытуцыйнага Канвэнту – oldest member of the Constitutional Convention
- ён быў першым Галоўным Почтмайстрам Злучаных Штатаў – first Postmaster General of the United States
- ён выдаваў “Альманах беднага Рычарда” – writer of “Poor Richard’s Almanac”
- ён адчыніў першыя бясплатныя бібліятэкі – started the first free libraries
69. Каго клічуць “бацькам нашай дзяржавы”?
Who is the “Father of Our Country”?
- (Джорджа) Вашынгтона – (George) Washington
70. Хто быў першым Прэзыдэнтам? *
Who was the first President? *
- (Джордж) Вашынгтон – (George) Washington
B: 1800ыя гады
71. Якую тэрыторыю набылі Злучаныя Штаты ў Францыі ў 1803 годзе?
What territory did the United States buy from France in 1803?
- Луізіяну – the Louisiana
- тэрыторыю Луізіяна – Territory Louisiana
72. Назавіце адну з войнаў, у якой удзельнічалі Злучаныя Штаты ў 1800я гады.
Name one war fought by the United States in the 1800s.
- Вайна 1812 году – War of 1812
- Мэксыканска-амэрыканская вайна – Mexican-American War
- Грамадзянская вайна – Civil War
- Гішпана-амэрыканская вайна – Spanish-American War
73. Як называлася амэрыканская вайна паміж Поўначчу і Поўднем?
Name the U.S. war between the North and the South.
- Грамадзянская вайна – the Civil War
- Вайна паміж штатамі – the War between the States
74. Назавіце адну з галоўных прычынаў Грамадзянскай вайны.
Name one problem that led to the Civil War.
- рабства – slavery
- эканамічныя прычыны – economic reasons
- правы штатаў – states’ rights
75. Якую адну важную справу зрабіў Абрахам Лінкольн? *
What was one important thing that Abraham Lincoln did? *
- вызваліў рабоў (Пракламацыя эмансыпацыі) – freed the slaves (Emancipation Proclamation)
- уратаваў (або захаваў) Саюз – saved (or preserved) the Union
- быў лідарам Злучаных Штатаў у час Грамадзянскай вайны – led the United States during the Civil War
76. У чым была сутнасьць Пракламацыі эмансыпацыі?
What did the Emancipation Proclamation do?
- вызваленьне рабоў – freed the slaves
- вызваленьне рабоў на тэрыторыі Канфедэрацыі – freed slaves in the Confederacy
- вызваленьне рабоў у штатах, што належалі да Канфедэрацыі – freed slaves in the Confederate states
- вызваленьне рабоў у большасьці паўднёвых штатаў – freed slaves in most Southern states
77. Што зрабіла Сюзан Б. Антоні?
What did Susan B. Anthony do?
- змагалася за правы жанчынаў – fought for women’s rights
- змагалася за грамадзянскія правы – fought for civil rights
C: Сучасная амэрыканская гісторыя ды іншыя гістарычныя пытаньні
78. Назавіце адну з войнаў, у якой удзельнічалі Злучаныя Штаты ў 1900я гады. *
Name one war fought by the United States in the 1900s. *
- Першая Сусьветная вайна – World War I
- Другая Сусьветная вайна – World War II
- Карэйская вайна – Korean War
- В’етнамская вайна – Vietnam War
- Вайна ў (Персідзкім) Заліве – (Persian) Gulf War
79. Хто быў Прэзыдэнтам у гады Першай Сусьветнай вайны?
Who was President during World War I?
- (Вудра) Ўілсан – (Woodrow) Wilson
80. Хто быў Прэзыдэнтам у гады Вялікай Дэпрэсіі і Другой Сусьветнай вайны?
Who was President during the Great Depression and World War II?
- (Франклін) Рузвельт – (Franklin) Roosevelt
81. Супраць каго ваявалі Злучаныя Штаты ў Другой Сусьветнай вайне?
Who did the United States fight in World War II?
- супраць Японіі, Нямеччыны ды Італіі – Japan, Germany, and Italy
82. Перад тым, як стаць Прэзыдэнтам, Эйзэнгаўэр быў генералам. У якой вайне ён ваяваў?
Before he was President, Eisenhower was a general. What war was he in?
- у Другой Сусьветнай вайне – World War II
83. Хто быў галоўным праціўнікам Злучаных Штатаў у гады Халоднай вайны?
During the Cold War, what was the main concern of the United States?
- камунізм – Communism
84. Які рух імкнуўся скончыць расавую дыскрымінацыю?
What movement tried to end racial discrimination?
- (рух) за правы чалавека – civil rights (movement)
85. Чым займаўся Мартын Лютэр Кінг малодшы? *
What did Martin Luther King, Jr. do? *
- змагаўся за правы чалавека – fought for civil rights
- працаваў дзеля дасягненьня роўнасьці ўсіх амэрыканцаў – worked for equality for all Americans
86. Што здарылася ў Злучаных Штатах 11 верасьня 2001 году?
What major event happened on September 11, 2001, in the United States?
- тэрарысты атакавалі Злучаныя Штаты – Terrorists attacked the United States.
87. Назавіце адно з плямёнаў індэйцаў у Злучаных Штатах. [У чыноўніка USCIS будзе сьпіс індэйскіх плямёнаў, якія прызнаюцца федэральным урадам.]
Name one American Indian tribe in the United States. [USCIS Officers will be supplied with a list of federally recognized American Indian tribes.]
- Чэрокі – Cherokee
- Наваха – Navajo
- Сіў – Sioux
- Чыпеўа – Chippewa
- Чоктаў – Choctaw
- Пуэбла – Pueblo
- Апачы – Apache
- Іракезы – Iroquois
- Крыкі – Creek
- Блэкфіты – Blackfeet
- Сэмінолы – Seminole
- Шаены – Cheyenne
- Араўакі – Arawak
- Шаўні – Shawnee
- Магікане – Mohegan
- Гуроны – Huron
- Анэйда – Oneida
- Лакота – Lakota
- Кроў – Crow
- Тэтаны – Teton
- Гопі – Hopi
- Інуіты – Inuit
ІНШЫЯ ЦЫВІЛЬНЫЯ ПЫТАНЬНІ
A: Геаграфія
88. Назавіце адну з дзьвюх найдаўжэйшых рэкаў Злучаных Штатаў.
Name one of the two longest rivers in the United States.
- (рака) Міззуры – Missouri (River)
- (рака) Місісіппі – Mississippi (River)
89. Які акіян амывае Заходняе Ўзьбярэжжа Злучаных Штатаў?
What ocean is on the West Coast of the United States?
- Ціхі (акіян) – Pacific (Ocean)
90. Які акіян амывае Ўсходняе Ўзьбярэжжа Злучаных Штатаў?
What ocean is on the East Coast of the United States?
- Атлантычны (акіян) – Atlantic (Ocean)
91. Назавіце адну з федэральных тэрыторыяў.
Name one U.S. territory.
- Пуэрта-Рыка – Puerto Rico
- Амэрыканскія Вірджынскія выспы – U.S. Virgin Islands
- Амэрыканскае Самоа – American Samoa
- Паўночныя Марыянскія выспы – Northern Mariana Islands
- Гуам – Guam
92. Назавіце адзін са штатаў, што мяжуе з Канадай.
Name one state that borders Canada.
- Мэйн – Maine
- Ню-Гэмпшыр – New Hampshire
- Вермонт – Vermont
- Ню-Ёрк – New York
- Пенсыльванія – Pennsylvania
- Агаё – Ohio
- Мічыган – Michigan
- Міннэсота – Minnesota
- Паўночная Дакота – North Dakota
- Мантана – Montana
- Айдаха – Idaho
- Вашынгтон – Washington
- Аляска – Alaska
93. Назавіце адзін са штатаў, што мяжуе зь Мексыкай.
Name one state that borders Mexico.
- Каліфорнія – California
- Арызона – Arizona
- Ню-Мексыка – New Mexico
- Тэхас – Texas
94. Які горад зьяўляецца сталіцай Злучаных Штатаў? *
94. What is the capital of the United States? *
- горад Вашынгтон – Washington, D.C.
95. Дзе знаходзіцца Статуя Свабоды? *
Where is the Statue of Liberty? *
- у Ню-Ёрку (у заліве) – New York (Harbor)
- на выспе Свабоды – Liberty Island
- [Таксама залічваюцца як правільныя адказы “у Ню-Джэрзі”, “недалёка ад горада Ню-Ёрк”, “на (рацэ) Гудзоне”.] – [Also acceptable are New Jersey, near New York City, and on the Hudson (River).]
B: Сымбалі
96. Чаму на сьцягу ёсьць 13 палосак?
Why does the flag have 13 stripes?
- таму што на пачатку было 13 калёніяў – because there were 13 original colonies
- таму што кожная палоска сымбалізуе першапачатковую калёнію – because the stripes represent the original colonies
97. Чаму сьцяг мае 50 зорак? *
Why does the flag have 50 stars? *
- па адной зорцы на кожны штат – because there is one star for each state
- кожная зорка сымбалізуе адзін штат – because each star represents a state
- таму што ёсьць 50 штатаў – because there are 50 states
98. Як называецца нацыянальны гімн?
What is the name of the national anthem?
- Асьвечаны зоркамі сьцяг – The Star-Spangled Banner
C: Сьвяты
99. Калі мы сьвяткуем Дзень Незалежнасьці? *
When do we celebrate Independence Day? *
- 4 ліпеня – July 4
100. Назавіце два амэрыканскіх нацыянальных сьвята.
Name two national U.S. holidays.
- Новы Год – New Year’s Day
- Дзень Мартына Лютэра Кінга – Martin Luther King, Jr. Day
- Дзень Прэзыдэнта – Presidents’ Day
- Дзень Памяці – Memorial Day
- Дзень Незалежнасьці – Independence Day
- Дзень Працы – Labor Day
- Дзень Калюмба – Columbus Day
- Дзень Ветэранаў – Veterans Day
- Дзень Дзячаньня – Thanksgiving
- Каляды – Christmas
Арыгінальны тэкст пытаньняў: http://www.uscis.gov/sites/default/files/USCIS/Office%20of%20Citizenship/Citizenship%20Resource%20Center%20Site/Publications/100q.pdf