Youras ZiankovichСардэчна вітаю вас у маёй юрыдычнай фірме!

Мяне клічуць Юрась Зянковіч, я зьяўляюся амэрыканскім адвакатам беларускага паходжаньня са сьпецыялізацыяй у амэрыканскім карпаратыўным і гаспадарчым праве, а таксама ў імміграцыйным праве ЗША. Мае офісы знаходзяцца ў гарадах Ню-Ёрку, Х’юстане, Тэхас, Дэнвэры, Каларада, а таксама офіс нашай фірмы знаходзіцца ў Менску.

Мая фірма сьпецыялізуецца на абслугоўваньні амэрыканскіх кампаніяў з замежным капіталам. Мы дапамагаем выбудаваць карпаратыўную структуру такім чынам, каб нашыя кліенты не павінныя былі пераплочваць за абслугоўваньне сваіх кампаніяў. Мы — сапраўдныя эксперты ў гэтай галіне! У нашых офісах вы атрымаеце поўны спэктр паслугаў, уключаючы рэгістрацыю кампаніі, атрыманьне падатковага нумара, падрыхтоўку заявак на ліцэнзіі ў тым выпадку, калі яны патрэбныя для вашай дзейнасьці, падрыхтоўку падатковых справаздачаў для кампаніяў і фізычных асобаў, а таксама іншыя паслугі.

Другая нашая сьпецыяльнасьць — гэта імміграцыйныя паслугі. Я сам прайшоў доўгі шлях імміграцыі ў ЗША і ведаю, як цяжка бывае беларусам, якія толькі прыехалі ў новую краіну. Мы дапамагаем прайсьці самы складаны час вашага жыцьця ў Амэрыцы максімальна лёгка і як найхутчэй атрымаць усе неабходныя дакуманты. Мы робім для нашых кліентаў дакуманты на грын-карты праз шлюб, праз працадаўцу, рыхтуем заяўкі на палітычны прытулак, абараняем у судах ад дэпартацыі, дапамагаем атрымаць грын-карту праз Царкву, Касьцёл ці іншую рэлігійную арганізацыю, афармляем дакуманты на зьмену статуса (напрыклад з J-1 на F-1), афармляем візы для студэнтаў, ды г.д. Нават калі вы даўжэйшы час жывеце ў краіне нелегальна, ня ўсё страчана — магчыма вы нават самі не ўсьведамляеце, што вы маеце права атрымаць дакуманты. Часта да нас зьвяртаюцца, напрыклад, жанчыны, якіх шантажуюць дэпартацыяй іх амэрыканскія супругі, і мы дапамагаем ім атрымаць грын-карту незалежна ад жаданьня ці нежаданьня іх мужа.

Да нас зьвяртаюцца кліенты зь Беларусі, Польшчы, Расеі, Украіны, Малдовы, Грузіі, Летувы, Латвіі, Эстоніі, Чэхіі, Славаччыны, Галяндыі, Канады, Вялікабрытаніі, Інданэзіі ды іншых краінаў. Сярод нашых кліентаў як невялікія стартапы з 1-2 чалавек, так і вялікія кампаніі, сярод якіх Фундацыя княгіні Дыяны Багратыёні, а таксама тэлевізія RTVI.

Калі ласка, тэлефануйце і прызначайце сустрэчу:

тэлефон у Ню-Ёрку: +1 (212) 920-5440

тэлефон у Тэхасе: +1 (346) 223-0284

тэлефон у Каларада: +1 (720) 260-4605

тэлефон прадстаўніцтва ў Беларусі: +375 (29) 667-93-26

Факс: +1 (844) 858-7720

e-mail: business@ziankovich.com

прадстаўніцтва ў Беларусі: service@visausa.by

Адрасы маіх офісаў:

Офіс у Ню-Ёрку
Youras Ziankovich, Esq.
One World Trade Center, Suite 8500
New York, NY 10007
Офіс у Тэхасе
Law Office of Youras Ziankovich
14405 Walters Road, Suite 808
Houston, TX 77014


Павялічыць мапу


Павялічыць мапу


 
 
Офіс у Каларада
Law Office of Youras Ziankovich
2821 S Parker Road, Suite 163
Aurora, CO 80014
Прадстаўніцтва ў Беларусі
Амэрыканскі прававы цэнтр (ІП Зянковіч Ю.Л.)
вул.Кальварыйская, д.25, офіс 304
220073 Мінск, Беларусь


Павялічыць мапу


Павялічыць мапу